Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2017, 14:59

Калінін: 95 працэнтаў будматэрыялаў у жыллёвым будаўніцтве - беларускай вытворчасці

5 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У жыллёвым будаўніцтве 95 працэнтаў будматэрыялаў - беларускай вытворчасці. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння на адкрыцці 25-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Будпрагрэс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жыллёвым будаўніцтве 95 працэнтаў будматэрыялаў - айчыннай вытворчасці, на агульным будаўнічым рынку - каля 60 працэнтаў. Яны з поспехам выкарыстоўваюцца ў архітэктурных рашэннях сучасных будынкаў", - сказаў Анатоль Калінін.

У выстаўцы ўдзельнічаюць больш за 200 беларускіх і замежных кампаній з Кітая, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Літвы і іншых краін. "Мы прадставілі шэраг інавацыйных рашэнняў у галіне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, архітэктуры і будаўніцтва. Сёння дэманструем глыбокую перапрацоўку рэсурсаў, якая прымяняецца ў будаўніцтве. Гэта цэмент, плітачныя матэрыялы, сценавыя канструкцыі, дробнаштучныя вырабы", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, галіна паказвае добрыя вынікі экспартных паставак па асноўных будаўнічых групах тавараў: шкло, шчэбень, цэмент, сценавыя канструкцыі. Віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць, што выстаўка прадаставіць магчымасць для пашырэння супрацоўніцтва прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

Выстаўка "Будпрагрэс" праходзіць у Мінску з 5 па 8 верасня. Пад купалам Футбольнага манежа і на адкрытай пляцоўцы каля яго размясцілася экспазіцыя, прысвечаная новым будаўнічым прадуктам, сучасным тэхналогіям, абсталяванню. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, пры падтрымцы якога традыцыйна праводзіцца "Будпрагрэс", прадставіла калектыўную экспазіцыю, дзе свае распрацоўкі і тэхналогіі дэманструюць вядучыя прадпрыемствы галіны.

Тэматычныя секцыі гэтай выстаўкі - будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы, дызайн інтэр'еру і прадметы дэкору, драўлянае будаўніцтва, азеляненне і добраўпарадкаванне. Наведвальнікі могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі спецыялістаў па будаўніцтве і добраўпарадкаванні жылля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі