Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2017, 17:30

Качанава прадставіла калектыву "Нафтана" новага кіраўніка

16 сакавіка, Наваполацк /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прадставіла калектыву наваполацкага ААТ "Нафтан" (Віцебская вобласць) новага генеральнага дырэктара Аляксандра Дзямідава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы з калектывам прадпрыемства, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што Аляксандр Дзямідаў - ураджэнец горада Наваполацка і сваю працоўную дзейнасць пачынаў менавіта на "Нафтане". "Ён пачынаў на гэтым заводзе слесарам, а пайшоў намеснікам генеральнага дырэктара. Прадоўжыў кар'еру ў Беларускай нафтавай кампаніі, таму і сам "Нафтан", і ў цэлым нафтаперапрацоўка яму добра знаёмы. Гэта прафесіянал сваёй справы, які карыстаецца аўтарытэтам", - сказала Наталля Качанава.

Яна выказала ўпэўненасць, што новы кіраўнік прыме ўсе меры для таго, каб выканаць тыя задачы, якія цяпер стаяць перад прадпрыемствам. "А гэта, перш за ўсё, завяршэнне пачатай мадэрнізацыі. Абнаўленне дасць магчымасць заводу павялічыць аб'ёмы вытворчасці і выйсці на больш глыбокую перапрацоўку нафты", - канстатавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яшчэ адна не менш важная задача - зладжаная работа калектыву. "Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод - сур'ёзнае прадпрыемства, на якім працуе каля 10,5 тыс. чалавек. Гэта знакавае градаўтваральнае прадпрыемства. Упэўнена, што новы кіраўнік зможа арганізаваць работу такім чынам, каб кожны член калектыву быў нацэлены на агульны для прадпрыемства вынік. Пры выкананні агульных задач у "Нафтана" будзе магчымасць падтрымаць людзей зарплатай і вырашаць сацыяльныя пытанні", - адзначыла Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі