Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2018, 18:25

Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Саўміна СД

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Маскве 13 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Парадак дня ўключае 14 пытанняў. Асноўная ўвага будзе ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Будуць разгледжаны прагнозныя балансы попыту і прапанавання па важнейшых відах прадукцыі Саюзнай дзяржавы, ход рэалізацыі саюзных праграм.

У цэнтры ўвагі будзе ход выканання ў 2017 годзе плана мерапрыемстваў па фарміраванні і функцыянаванні аб'яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы на 2016-2018 гады. У час пасяджэння плануецца дэталёва разгледзець пытанні ўдасканалення бюджэтнага працэсу Саюзнай дзяржавы і шэраг іншых пытанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі