Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2016, 09:02

Кабякоў: прыярытэты развіцця Беларусі на пяцігодку выбраны абсалютна правільна

27 чэрвеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прыярытэты развіцця Беларусі на сярэднетэрміновую перспектыву выбраны абсалютна правільна. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, каменціруючы вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У нас добры патэнцыял - вытворчы, кадравы, у нас добрая інфраструктура, сацыяльна-палітычная абстаноўка, у нас ёсць стабільнасць, упэўненасць людзей у тым, што прынятыя рашэнні ў пераважнай большасці правільныя, а гэта дарагога каштуе. Мы намецілі чарговыя напрамкі развіцця на пяцігоддзе. Упэўнены ў тым, што мы абсалютна правільна іх вызначылі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, усё гэта ў сукупнасці дае ўпэўненасць, што Беларусь у бліжэйшае пяцігоддзе павінна істотна прыбавіць у эканамічным развіцці. "Некаму хацелася б у два разы лепш, некаму - у паўтара. Але нам здаюцца дастатковымі 12-15 працэнтаў, як гэта прадугледжана ў асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прэзідэнт сказаў: ніякай "манілаўшчыны". Тое, што мы аб'явілі, зыходзячы з канкрэтных трэндаў развіцця, - гэта рэальна магчыма, дасягальна, - лічыць прэм'ер-міністр. - Будуць магчымасці зрабіць лепш, зробім лепш. Будзе горш, будзем максімальна дабівацца таго, каб усё ж такі забяспечыць выкананне зададзенага ўзроўню. Усё залежыць ад нас, ад людзей, імкненняў, жаданняў, правільнасці рашэнняў кіраўніцтва. Думаю, усё будзе нармальна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі