Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2017, 16:54

Кабякоў: патрэбнасць гаспадарак у паліве будзе забяспечана на ўвесь комплекс сельгасработ

9 жніўня, Тураў /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Патрэбнасць гаспадарак у паліве будзе забяспечана ў поўным аб'ёме на ўвесь комплекс сельгасработ. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Жыткавіцкім раёне прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, які знаходзіцца з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта, дадзенымі 2 жніўня на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, урад падрыхтаваў шэраг прапаноў па матэрыяльным аснашчэнні жніва, у першую чаргу па забеспячэнні гаруча-змазачнымі матэрыяламі. "Кіраўнік дзяржавы падтрымаў нашу прапанову аб выдзяленні сельгасарганізацыям 50 тыс. т паліва ў выглядзе таварнага крэдыту. Гэта прыкладна на 17 дзён работы, гэта значыць, яго хопіць да 18-20 жніўня", - адзначыў прэм'ер-міністр. Прычым такога аб'ёму з улікам паліва, што ёсць у саміх гаспадарках, будзе дастаткова, каб праводзіць увесь комплекс сельгасработ, уключаючы нарыхтоўку кармоў і сяўбу азімых.

Цяпер урад рыхтуе яшчэ адно рашэнне, якое датычыцца выдзялення паліва пад забеспячэнне ўборачных і іншых работ. "Ёсць магчымасць, з улікам вяртання часткі паліўнага крэдыту, выдзеліць аграрыям яшчэ 21 тыс. т. Мы разлічваем пачаць гэтыя пастаўкі ў канцы жніўня - пачатку верасня", - сказаў кіраўнік урада.

Што датычыцца сітуацыі з уборкай збожжавых у рэспубліцы, то яна, на думку прэм'ер-міністра, у цэлым развіваецца нармальна. "Узровень гатоўнасці тэхнікі даволі высокі, праблем з палівам няма. Умовы надвор'я спрыяюць уборцы. Таму ёсць усе ўмовы для завяршэння асноўных работ да 20 жніўня, як таго і патрабуе Прэзідэнт", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

У ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць прэм'ер-міністр азнаёміўся з вынікамі работы сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна і Жыткавіцкага раёна па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў. Ён наведаў Тураўскі малочны камбінат, дзе былі разгледжаны пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва малочнага камбіната ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 2-і этап". Андрэй Кабякоў наведаў вытворчыя аб'екты ААТ "Тураўшчына", у тым ліку малочнатаварны комплекс, агароднінафруктасховішча, аграсядзібу "Струмень", яму далажылі аб прымаемых мерах па развіцці жывёлагадоўлі, плодаагародніцтва, а таксама аграэкатурызму ў ААТ "Тураўшчына".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі