Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2016, 15:03

Кабякоў папрасіў Польшчу садзейнічаць развіццю перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў папрасіў польскі бок аказаць садзейнічанне ў правядзенні перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы былі б удзячныя польскаму боку, калі б ён з улікам узаемадзеяння з Еўрапейскай камісіяй аказаў бы пэўны ўплыў на тое, каб мы да канца года правялі поўнамаштабныя перагаворы Беларусі з Еўрапейскім саюзам па ўмовах уступлення ў СГА", - сказаў прэм'ер-міністр.

Беларусь пакуль не з'яўляецца членам СГА. "Гэта не таму, што мы неактыўна вядзём перагаворы або ў гэтым плане ў нас нейкія праблемы, проста мы вядзём перагаворы, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, і не ставім сабе за мэту ўступіць у СГА любой цаной, толькі ўступіць бы", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, цяпер настаў момант, калі ўступленне Беларусі ў СГА з'яўляецца не толькі жаданнем самой рэспублікі, да гэтага імкнуцца і самі краіны - члены СГА. "Цяпер добры перыяд часу, калі можна вельмі аператыўна дамовіцца на прымальных умовах (аб уступленні Беларусі ў СГА. - Заўвага БЕЛТА)", - лічыць прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі