Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 15:48

Кабякоў: па выніках работы на 1 верасня Беларусь зможа прэтэндаваць на трэці транш крэдыту ЕФСР

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Па выніках работы на 1 верасня Беларусь зможа прэтэндаваць на трэці транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма рэалізуецца паспяхова. І ёсць усе перадумовы для таго, што мы можам па выніках работы на 1 верасня прэтэндаваць і на трэці транш. Сітуацыя на валютным рынку даволі стабільная. Існуе прафіцыт прапанавання валюты на рынку. Нацыянальны банк ажыццяўляе куплю і папаўненне ЗВР за кошт гэтага прафіцыту", - заявіў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Кабякова, на мінулай сустрэчы з Прэзідэнтам абмяркоўваліся і пытанні, звязаныя з магчымым супрацоўніцтвам з МВФ.

Як паведамлялася, у канцы ліпеня Беларусі быў пералічаны другі транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ў памеры $300 млн. Сродкі паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 29 ліпеня.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка 2016 года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі на 2016-2018 гады, адобраных Саветам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Сродкі будуць прадастаўлены сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў: два траншы пералічаны ўжо, у 2016 годзе чакаецца яшчэ адзін транш, тры - у 2017-м і адзін - у 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі