Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2017, 16:22

Кабякоў канстатуе паляпшэнне сітуацыі ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй

30 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў канстатуе паляпшэнне сітуацыі ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым ён заявіў сёння ў падмаскоўных Горках на перагаворах з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць магчымасць чарговы раз абмеркаваць няпростыя, але вельмі важныя пытанні, перш за ўсё нашых гандлёва-эканамічных адносін, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Гэты год мы пачалі даволі актыўна ва ўзаемным гандлі. Паводле нашых даных, за студзень тэмп росту тавараабароту склаў амаль 144 працэнты. Прычым рост назіраецца як з боку Беларусі пры пастаўках тавараў у Расію, так і пры пастаўках расійскіх тавараў у Беларусь".

На думку Андрэя Кабякова, цяпер самы зручны час прыняць дадатковыя меры, якія далі б магчымасць вярнуць тавараабарот паміж дзвюма краінамі на той узровень, які быў яшчэ некалькі гадоў таму.

"Але ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Вельмі разлічваю на тое, што парадак дня маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў мы зможам хаця б крыху разгрузіць у частцы тых пытанняў, якія датычацца кампетэнцыі двух урадаў".

"Разлічваем на канструктыўны дыялог і пошук узаемавыгадных рашэнняў", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі