Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2016, 11:16

Кабякоў: эканоміка Беларусі працуе на фоне стрэсавых і неспрыяльных знешніх фактараў

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі працуе сёння на фоне стрэсавых і неспрыяльных сцэнарыяў развіцця знешніх умоў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, дакладваючы Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння эканоміка працуе ва ўмовах паміж стрэсавым і неспрыяльным сцэнарыямі развіцця знешніх умоў, якія вылічваліся ў пачатку года для вызначэння прагнозных паказчыкаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр расказаў, што, комплексна аналізуючы вынікі работы за мінулыя восем месяцаў, можна дакладна вылучыць тры асноўныя перыяды работы эканомікі. "Студзень-люты - гэта стрэсавы перыяд: цана на нафту $30 і менш, курс долара - 80 расійскіх рублёў. Сакавік-чэрвень - гэта перыяд аднаўленчага росту. Ліпень-жнівень - перыяд негатыўнага ўздзеяння, у першую чаргу з боку Расіі ў сувязі са зніжэннем аб'ёму пастаўкі нафты для перапрацоўкі на нашых НПЗ, а таксама за кошт меўшых месца неспрыяльных умоў у сельскай гаспадарцы", - растлумачыў ён.

Свой уплыў на эканоміку, паводле слоў Андрэя Кабякова, на працягу ўсіх васьмі месяцаў аказвала зніжэнне кошту і аб'ёмаў паставак калійных угнаенняў на знешнія рынкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі