Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2017, 13:45

Кабякоў: эканамічны патэнцыял буйных рэгіянальных цэнтраў выкарыстоўваецца недастаткова

25 ліпеня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны патэнцыял буйных рэгіянальных цэнтраў, у тым ліку Аршанскага і Барысаўскага раёнаў, выкарыстоўваецца недастаткова. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё адзначу, што выязны Прэзідыум Савета Міністраў у Барысаўскім раёне не выкліканы нейкімі надзвычайнымі падзеямі або сітуацыяй. Кіраўнік дзяржавы паставіў ураду задачу прыняць неабходныя меры па развіцці буйных рэгіянальных цэнтраў - такіх як Орша, Барысаў, Баранавічы, Бабруйск. Урад вызначыў для сябе наступны фармат работы - вывучэнне праблем на месцах і іх разгляд на выязным пасяджэнні Прэзідыума", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым пытанні развіцця рэгіёна, задзейнічання рэзерваў для вырашэння сацыяльна-эканамічных задач разглядаюцца комплексна: як з пункту гледжання вытворчай сферы, так і вырашэння сацыяльных пытанняў, пры прамым удзеле непасрэдных выканаўцаў.

"У маі дэталёва разгледзелі Аршанскі раён, цяпер Барысаў. Гэта раёны, якія валодаюць значным патэнцыялам, які не задзейнічаны ў поўнай меры ў іх эканамічным развіцці. Такая работа будзе прадоўжана і ў іншых рэгіёнах", - дадаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі