Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў даручыў дзяржорганам актыўней тлумачыць новыя правілы вядзення бізнесу

Эканоміка 16.01.2018 | 17:57
Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў дзяржорганам актыўней тлумачыць людзям новыя правілы вядзення бізнесу. Адпаведнае даручэнне кіраўнік урада даў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаецца пытанне аб мерах па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і чаканых выніках работы эканомікі ў студзені і I квартале 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на неабходнасць максімальна даходліва давесці да людзей інфармацыю аб новых магчымасцях для вядзення бізнесу, якія адкрываюцца пасля прыняцця пакета дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва.

"Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі пры ўдзеле МПЗ, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства ахова здароўя і іншых зацікаўленых неабходна ўжо ў бліжэйшы час арганізаваць у кожным рэгіёне выязныя сустрэчы, семінары, растлумачыць даступнай мовай на канкрэтных прыкладах новыя правілы вядзення бізнесу і як гэтымі правіламі карыстацца", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў, дадаўшы, што да гэтай работы трэба паўсюль далучыць і саветы па развіцці прадпрымальніцтва. "Лічу, што ў асобных рэгіёнах работу такіх саветаў давядзецца поўнасцю рэанімаваць", - сказаў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, ён прапанаваў з удзелам рэспубліканскага Савета па развіцці прадпрымальніцтва арганізаваць работу па ацэнцы рэгулюючага ўздзеяння на бізнес усіх распрацоўваемых ведамствамі праектаў падзаконных актаў. "Усё павінна быць падпарадкавана духу прынятых дакументаў. Планы практычнай рэалізацыі новых падыходаў у рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці ўрадам зацверджаны. Усе даручэнні па арганізацыі гэтай работы на месцах дадзены", - дадаў Андрэй Кабякоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.