Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2017, 09:00

Кабякоў даручыў дапрацаваць план першачарговых мер па развіцці Аршанскага раёна

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў даручыў дапрацаваць комплексны план першачарговых мер па развіцці Аршанскага раёна. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада па выніках выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Аршанскага раёна.

На пасяджэнні разглядаўся праект плана, у якім было абазначана больш за 90 пунктаў, прапанаваных для рэалізацыі ў розных галінах. Па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр даручыў дапрацаваць дакумент.

Асаблівую ўвагу кіраўнік урада звярнуў на неабходнасць выпрацоўкі канкрэтных комплексных мерапрыемстваў, выкананне якіх надасць імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна.

Удзельнікі пасяджэння наведалі 23 мая шэраг прадпрыемстваў рэгіёна: філіял "Салодкая краіна" дзяржаўнага прадпрыемства "Кандытарская фабрыка "Віцьба", ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", ААТ "Тэхніка сувязі", СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел". На пасяджэнне былі запрошаны члены Прэзідыума Савета Міністраў, вышэйшыя службовыя асобы, памочнікі кіраўніка дзяржавы, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, буйных банкаў, Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў раёна ўсіх форм уласнасці, прадстаўнікі прыватнага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі