Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 верасня 2017, 19:31

Кабякоў даручыў аптымізаваць узаемадзеянне Аршанскага льнокамбіната з перапрацоўчымі прадпрыемствамі

1 верасня, Пружанскі раён /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Умовы ўзаемадзеяння Аршанскага льнокамбіната і перапрацоўчых прадпрыемстваў павінны быць выбудаваны максімальна эфектыўна. Такую задачу паставіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час наведвання ААТ "Пружанскі льнозавод", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разглядалася пытанне эфектыўнасці мадэрнізацыі льнозаводаў і выкананне дзяржаўнага заказу па пастаўках якаснага льновалакна на РУВГП "Аршанскі льнокамбінат". У прыватнасці, закраналася тэма надбавак, якія перапрацоўчыя прадпрыемствы атрымліваюць за вырабленае льновалакно, гаварылася аб неабходнасці прывядзення вагавых характарыстык паставак льновалакна да еўрапейскіх стандартаў, абмяркоўваліся і іншыя праблемныя пытанні галіны.

"Пружанскі льнозавод фактычна лепшы ў краіне. Па такіх прадпрыемствах нам трэба вызначаць асноўныя рашэнні па рэгуляванні ў гэтай галіне. Трэба зрабіць так, каб аналагічныя з ім па эфектыўнасці прадпрыемствы нармальна сябе адчувалі ў эканамічным асяроддзі. Гэта, перш за ўсё, - адносіны паміж ільноперапрацоўчымі прадпрыемствамі і Аршанскім ільнокамбінатам. Гэтыя прадпрыемствы, узаемадзейнічаючы адзін з адным, павінны працаваць максімальна эфектыўна, а пад іх падладжвацца іншыя. Пад умовы іх узаемадзеяння павінна быць выбудаваны ўвесь астатні тэхналагічны ланцужок", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Па выніках наведвання Пружанскага льнозавода кіраўнік урада зрабіў шэраг даручэнняў.

Сёння Андрэй Кабякоў зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Акрамя Пружанскага льнозавода ён наведаў ААТ "Пружанскі завод радыёдэталей", ААТ "Жураўлінае". Таксама прэм'ер-міністр пабываў у Ліноўскай сярэдняй школе, дзе прыняў удзел у святочнай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі