Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 15:55

Інфляцыю ў 2016 годзе можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў - Кабякоў

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Ва ўрадзе разлічваюць, што інфляцыю ў 2016 годзе ў Беларусі можна будзе ўтрымаць у межах 12 працэнтаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы інфармавалі, што, на жаль, у той матрыцы задач, якая вызначана кіраўніком дзяржавы, з сямі паказчыкаў выкананы адзін, але вельмі важны. Гэта паказчык інфляцыі, - заявіў Андрэй Кабякоў. - Мы ўжо ўвайшлі ў нармальны рэжым і разлічваем, што па выніках года, як і прадугледжвалася, інфляцыя не перавысіць 12 працэнтаў".

Прэм'ер-міністр удакладніў, што ў жніўні на працягу першай палавіны месяца нават назіралася дэфляцыя, якая ў тым ліку звязана з сезонным фактарам.

Што датычыцца іншых паказчыкаў, была звернута ўвага, што па пераважнай большасці з іх прысутнічае дадатная дынаміка, якая характарызуе якасныя змяненні ў эканоміцы. "Мы паступова вяртаемся на траекторыю аднаўлення эканамічнага росту", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэзідэнта падрабязна праінфармавалі аб сітуацыі на знешніх рынках, суадносінах экспарту і імпарту, плацежным балансе краіны. Абмеркаваны праблемныя пытанні, якія датычацца функцыянавання праблемных дзяржпрадпрыемстваў. Разгледжана выкананне праграмных мер па скарачэнні перакрыжаванага субсідзіравання ў сферы ЖКГ.

Акрамя таго, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур далажыў кіраўніку дзяржавы аб сітуацыі на валютным рынку і ў банкаўскім сектары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі