Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лютага 2018, 19:14

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,8 працэнта

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2018 года ў параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што зведваюць уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2018 года ў параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8 працэнта.

Харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 0,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017 года і на 3,8 працэнта ў параўнанні са студзенем 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017 года і на 2 працэнты ў параўнанні са студзенем мінулага года.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў студзені склаў 100,5 працэнта да снежня 2017 года і 109,8 працэнта да студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі