Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2019, 16:41

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5 працэнта

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2019 года ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2019-га склаў 100,2 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,3 працэнта.

Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1 працэнт у параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,2 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта ў параўнанні з вераснем 2019-га і на 3,5 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.

Паслугі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем бягучага года падаражэлі на 0,1 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га - на 5,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі