Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2016, 14:45

Інданезійская правінцыя Усходні Калімантан зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх інвестыцый

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады інданезійскай правінцыі Усходні Калімантан зацікаўлены ў прыцягненні беларускіх інвестыцый для развіцця інфраструктуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Інданезіі і ўрада правінцыі Усходні Калімантан пасольства Беларусі ў Інданезіі прыняло ўдзел у бізнес-форуме "Эканамічны патэнцыял Усходняга Калімантана і магчымасці рынкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы".

На форуме выступілі губернатар правінцыі Аванг Фарук Ісхак, прадстаўнікі МЗС, Міністэрства эканомікі Інданезіі, пасольстваў Беларусі і Расіі ў Інданезіі, а таксама гандлёва-прамысловай палаты (ГПП) Усходняга Калімантана. "Удзельнікі форуму абмеркавалі магчымасці развіцця ўзаемнага гандлю з Беларуссю і Расіяй, прыцягнення інвестыцый для развіцця інфраструктуры інданезійскай правінцыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы Аванга Фарука Ісхака з прадстаўніком пасольства абмеркаваны пытанні арганізацыі візіту губернатара ў Беларусь, магчымасці пашырэння паставак у правінцыю беларускай кар'ернай тэхнікі, шын, калійных угнаенняў, наладжвання супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі