Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2018, 18:05

IFC гатова дапамагчы скласці план па падрыхтоўцы Праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі

17 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) гатова дапамагчы ў распрацоўцы плана дзеянняў па падрыхтоўцы Праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Адпаведны пратакол аб намерах падпісаны на сустрэчы міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча і кіраўніка глабальнай практыкі IFC па пытаннях фінансаў, канкурэнтаздольнасці і інавацый у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рольфа Бернта.

Плануецца прааналізаваць заканадаўства ў сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання, разлічыць індыкатары рэгулявання рынкаў тавараў (работ, паслуг) у Беларусі.

Работа будзе праводзіцца ў рамках выканання даручэння ўрада па падрыхтоўцы Праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі