Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2017, 14:53

Ход імплементацыі краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі абмеркавалі ў Мінэканомікі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход імплементацыі краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі абмеркавалі ў час сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з дырэктарам тэрытарыяльнага аддзела Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па Беларусі, Малдове і краінах Каўказа Бруна Балванера ў Мінэканомікі. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Дзмітрый Крутой у час сустрэчы інфармаваў аб імплементацыі краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі на 2016-2019 гады, аб сумеснай рабоце па рэалізацыі бягучых праектаў у Беларусі з удзелам ЕБРР.

Бруна Балванера падкрэсліў вельмі дынамічную работу па напаўненні праектамі новай стратэгіі, у тым ліку адзначыў праекты па перадпрыватызацыйнай падтрымцы ААТ "Белінвестбанк", пілотны праект на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, а таксама шэраг інфраструктурных праектаў экалагічнай накіраванасці.

Прадстаўнікамі ЕБРР адзначаны самы высокі ўзровень узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕБРР за больш як 25-гадовы перыяд супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі