Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2018, 15:13

Гуцарыеў адзначае дадатную дынаміку ў будаўніцтве Нежынскага ГАКа

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаіл Гуцарыеў на пасяджэнні штаба будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната адзначыў дадатную дынаміку ў будаўніцтве аб'екта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЗТАА "Славкалій".

Нарада прайшла з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, а таксама прадстаўнікоў усіх падрадных арганізацый, якія выконваюць бягучыя работы на аб'екце.

На гэты час ужо выканана падключэнне электрычнай падстанцыі "Нежынская" да ВЛ 110 кВ "Калійная-Сарачы". З'яўленне на пляцоўцы пастаяннай крыніцы электразабеспячэння дасць магчымасць адысці ад выкарыстання часовых дызельных генератарных установак і забяспечыць работу замарожвальнай станцыі нямецкай кампаніі eilmann-Haniel і іншых яе аб'ектаў.

Згодна са справаздачай прадстаўнікоў падраднай кампаніі Deilmann-Haniel, бягучыя работы на ствалах выконваюцца ў адпаведнасці з заяўленымі тэрмінамі.

Прадаўжаецца дастаўка камплектуючых стволапраходчых комплексаў з 42 фур на будаўнічую пляцоўку прыбыло 38, паралельна выконваецца ўзбуйняльная зборка машыны. На завяршальнай стадыі рэканструкцыя чыгуначнай станцыі Урэчча. Пачаліся работы па падрыхтоўцы тэрыторыі да пракладаі газаправода да Нежынскага ГАКа і абсталявання трубазварачных баз.

Па выніках нарады Міхаіл Гуцарыеў адзначыў дадатную дынаміку ў рэалізацыі будаўніцтва аб'екта і застаўся задаволены вынікам выкананых даручэнняў.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста заклалі запсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва гораздабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі