Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 ліпеня 2018, 15:19

Грузінскія бізнесмены працуюць над адкрыццём Гандлёвага дома ў Беларусі - пасол

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузінскія бізнесмены працуюць над адкрыццём Гандлёвага дома краіны ў Беларусі. Аб гэтым пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў расказаў у інтэрв'ю газеце "Аргументы и факты", паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца адкрыцця Гандлёвага дома Грузіі, то гэта, безумоўна, будзе садзейнічаць папулярызацыі якаснай грузінскай прадукцыі ў Беларусі. Для рэалізацыі гэтага праекта ў бягучым годзе грузінскімі бізнесменамі ў Беларусі ўжо зарэгістравана кампанія "Натуральныя грузінскія прадукты", - расказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што Беларусі таксама цікавы рынак Грузіі. "Як я ўжо гаварыў, эканомікі Беларусі і Грузіі не канкурыруюць, а ўзаемадапаўняюць адна адну. Мы вырабляем тое, чаго няма ў Грузіі, і наадварот. Рынак Грузіі цікавы яшчэ і тым, што, стварыўшы тут прадпрыемствы, атрымаўшы грузінскі сертыфікат, выпускаемая прадукцыя можа пастаўляцца ў краіны, з якімі Грузія заключыла пагадненні аб зоне свабоднага гандлю. Па колькасці заключаных дагавораў аб ЗСГ Грузія з'яўляецца лідарам у рэгіёне", - звярнуў увагу пасол.

Для беларускага боку цікавасць уяўляе больш шырокая прысутнасць на рынку Грузіі грузавой, камунальнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі. "Нашы прадпрыемствы ўдзельнічаюць у адпаведных тэндарах. Мы стараемся паступова аднаўляць пастаўкі беларускай тэхнікі, якая калісьці займала дамінуючае месца ў Грузіі. Вядома, сёння ў свеце вялікая канкурэнцыя. Таму нам важна зноў пазнаёміць грузінскага спажыўца з беларускай прамысловай вытворчасцю, якая адпавядае самым высокім стандартам і па суадносінах цана/якасць вельмі прывабная", - сказаў Міхаіл Мятлікаў.

Ёсць шэраг праектаў у сферы сельскай гаспадаркі. Напрыклад, Грузіі цікавы вопыт Беларусі ў стварэнні сучасных высокатэхналагічных перапрацоўчых мяса-малочных прадпрыемстваў. Вядуцца перагаворы па стварэнні племянных цэнтраў, навучанні спецыялістаў. Акрамя таго, грузінскі бок праяўляе цікавасць да ўзвядзення па беларускіх тэхналогіях цяплічных гаспадарак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі