Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2017, 18:19

Грузаперавозкі транспартных прадпрыемстваў Беларусі ў студзені-ліпені выраслі на 3,3 працэнта да 247,8 млн т

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў студзені-ліпені 2017 года перавезена 247,8 млн тон грузаў, або 103,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Грузаабарот склаў 76 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года павялічыўся на 5,1 працэнта.

Паслугамі пасажырскага транспарту за сем месяцаў скарысталіся 1,128 млрд чалавек, або 95,6 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Пасажыраабарот склаў 14,1 млрд пасажыра-кіламетраў, або 100,9 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2016-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі