Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Грэчка і цукар у снежні патаннелі, агародніна і фрукты падаражэлі

Эканоміка 11.01.2018 | 16:41

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэчка і цукар у снежні патаннелі, агародніна і фрукты падаражэлі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

Прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі ў снежні сталі даражэйшымі на 0,73 працэнта. Цэны на фрукты і агародніну выраслі на 5,71 працэнта і 14,48 працэнта адпаведна. Больш за ўсё падаражэлі свежыя агуркі - на 22,3 працэнта, памідоры - на 21,48 працэнта, бананы - на 13,7 працэнта, салодкі перац - на 16,41 працэнта і вінаград - на 13,7 працэнта. Пры гэтым цытрусавыя патаннелі на 2,94 працэнта, сухафрукты сталі таннейшымі на 1,56 працэнта.

Яйкі ў снежні сталі даражэйшымі на 2,11 працэнта. Цукар-пясок патаннеў на 1,37 працэнта, цэны на крупы таксама знізіліся - на 1,39 працэнта, пры гэтым грэчневыя крупы сталі таннейшымі на 5,97 працэнта, аўсяныя шматкі - на 2,66 працэнта. Прасяныя крупы сталі даражэйшымі на 1,34 працэнта, кукурузныя шматкі - на 1,05 працэнта. Кандытарскія вырабы патаннелі на 1,04 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 0,01 працэнта, алкагольныя напіткі патаннелі на 0,48 працэнта.

Нехарчовыя тавары сталі таннейшымі на 0,87 працэнта.

Паслугі ў снежні падаражэлі на 0,48 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі дашкольных устаноў (на 9,97 працэнта) і рытуальныя паслугі (на 5,78 працэнта). Сталі даражэйшымі паслугі чыгуначнага транспарту (на 4,29 працэнта) і бытавыя паслугі (на 1,45 працэнта). Знізіліся цэны на паслугі паветранага транспарту (на 3,08 працэнта), канцэртных арганізацый (0,39 працэнта) і гасцініц (на 0,17 працэнта).

Інфляцыя ў Беларусі ў снежні склала 0,2 працэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).