Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2019, 16:55

"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн

25 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў кормаўборачных камбайнаў на больш як $1,5 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.

Адпаведны кантракт падпісалі прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш" і СП "Хэбэйскае прадпрыемства сельгасмашынабудавання Цзуншэнь-Гомель" у час візіту беларускай дэлегацыі ў горад Хандан. Плануецца, што машынакамплекты будуць пастаўлены ў Кітай на працягу года.

Таксама беларускія машынабудаўнікі сталі ўдзельнікамі афіцыйнай цырымоніі запуску новага вытворчага корпуса сумеснага прадпрыемства і адгрузкі 500-га (з моманту стварэння СП) камбайна "Цзуншэнь-Гомель".

Цяпер "Гомсельмаш" адгружае таксама партыі прадукцыі ў Расію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову і іншыя краіны.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Сёння пад брэндам "Палессе" вытворца выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі