29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельская вобласць завяршыла ўборку збожжавых. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
У цэлым па Беларусі на 29 жніўня намалочана больш за 7,2 млн т збожжа. У агульным намалоце 1842,4 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1322,3 тыс. т - Гродзенскай, 1224,5 тыс. т - Брэсцкай, 1111,1 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскай вобласці намалочана 989,9 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 770,3 тыс. т збожжа.
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 2030 тыс. га, што складае 94,3 працэнта агульнай плошчы. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях уборка збожжавых завершана.
У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,8 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (43,1 ц/га).-0-