Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 ліпеня 2016, 15:58

Гойхман: вопыт Расіі пацвердзіў, што дэнамінацыя - пазітыўная з'ява

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі вопыт пацвердзіў, што дэнамінацыя - пазітыўная з'ява, заявіў сёння журналістам аналітык групы кампаній TeleTrade Марк Гойхман (Масква), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Расіі таксама праходзіла дэнамінацыя, і яшчэ добра помніцца, як гэта было. З пункту гледжання тых гадоў, якія мінулі ў нас пасля дэнамінацыі, стала зразумела, што яна - пазітыўная з'ява. Знізілася інфляцыя, сталі прасцейшымі разлікі, лепшымі і больш зразумелымі адносіны паміж суб'ектамі гаспадарання. У гэтым плане і Беларусь на правільным шляху", - канстатаваў эксперт.

Марк Гойхман расказаў, што беларуская дэнамінацыя ў Расіі ўспрымаецца адэкватна і спакойна. "Унесены тэхнічныя змяненні ва ўмовы таргоў на маскоўскай біржы паміж расійскім і беларускім рублём, унесены адпаведныя змяненні ў рэгламенты, каціроўкі. Усё ідзе ў спакойным рэжыме. Тым больш што гэта даўно чаканая падзея, да якой усе пляцоўкі і інвестары былі падрыхтаваны", - падкрэсліў ён.

Эксперт-аналітык афіцыйнага партнёра кампаніі TeleTrade ў Беларусі Міхаіл Грачоў адзначыў, што дэнамінацыя падрыхтавана "выключна правільна". "Яна праводзіцца спакойна, без ажыятажу, і гэтыя фактары сведчаць, што ўнутраны валютны рынак цяпер стабільны", - рэзюмаваў ён.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам ад 4 лістапада нумар 450. Дэнамінацыя праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў і 1 беларускі рубель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі