Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2018, 14:39

Гатоўнасць астатніх 6 пускавых комплексаў для выдачы магутнасці з БелАЭС складае больш за 70 працэнтаў

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гатоўнасць астатніх шасці пускавых комплексаў для выдачы магутнасці з БелАЭС складае больш за 70 працэнтаў. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" заявіў намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" Павел Дрозд, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб рэалізацыі праекта выдачы магутнасці і сувязі з энергасістэмай БелАЭС, Павел Дрозд сказаў: "Асноўны аб'ём работ па будаўніцтве аб'екта мы правялі ўжо. Астатнія шэсць пускавых комплексаў (з 23. - Заўвага БЕЛТА) размясціліся на тэрыторыі трох абласцей - Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай. Што датычыцца ступені іх гатоўнасці, то яе можна ацаніць на 70 працэнтаў і вышэй".

Гэты праект прадугледжвае ўзвядзенне новых паветраных ліній электраперадачы 330 кВ працягласцю больш як 1 тыс. км і рэканструкцыю амаль 700 км дзеючых ліній электраперадачы. Павел Дрозд растлумачыў, што разам з уводам магутнасцей БелАЭС нагрузка на сістэму ЛЭП павялічыцца, а значыць, спатрэбіцца яе пашырэнне. "Але было б дзіўна будаваць новыя, не рамантуючы пры гэтым старыя, - паколькі бесперабойна павінна працаваць уся сістэма. Таму праект падразумявае і рэканструкцыю ўстарэлых ліній. Пасля абследавання жалезабетонныя апоры мяняюцца на металічныя, праводзіцца замена правадоў, якія маюць дэфекты, тросаў, што засцерагаюць ад маланкі", - дадаў ён.

Намеснік гендырэктара "Белэнерга" падкрэсліў, што бескантрольнай падача электраэнергіі з БелАЭС не будзе. Функцыі нацыянальнага дыспетчарскага цэнтра аб'яднанай энергетычнай сістэмы і забеспячэння бесперапыннага цэнтралізаванага аператыўна-дыспетчарскага кіравання ажыццяўляе РУП "АДУ" (аб'яднанае дыспетчарскае ўпраўленне). "Уся выпрацоўваемая на БелАЭС магутнасць будзе паступаць у энергасістэму па лініях электраперадачы 330 кВ. Прычым лініі спраектаваны такім чынам, што ў выпадку няштатных сітуацый, выкліканых адключэннем некалькіх ліній, астатнія з перадачай выпрацаваных магутнасцей справяцца. Рамонт і ўстараненне непаладак - у веданні эксплуатуючай арганізацыі, на балансе якой знаходзяцца высакавольтныя лініі", - сказаў Павел Дрозд.

Гаворачы пра работу энергасістэмы ў выпадку няштатных сітуацый, ён адзначыў: "На гэты выпадак прадугледжана будаўніцтва, так сказаць, "гарачага" рэзерву - запасных энергакрыніц на базе хуткадзеючых газатурбінных установак і газапоршневых агрэгатаў. Напрыклад, Лукомльская ДРЭС зможа выдаць нам дадатковых 150 МВт, Бярозаўская ДРЭС - 250 МВт, Мінская ЦЭЦ-5 - 300 МВт, Наваполацкая ЦЭЦ - 100 МВт. Атрымліваецца, 800 МВт у выпадку няштатнай сітуацыі ўжо праз 15 хвілін гэтыя энергакрыніцы змогуць выдаць у сетку. А значыць, нармальная работа энергасістэмы будзе адноўлена. Не застанёмся мы без падтрымкі краін-суседзяў - гэта прадугледжана дзеючымі дакументамі ў рамках работы беларускай энергасістэмы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі