Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2016, 10:09

Гаспадаркі Беларусі намалацілі другі мільён тон збожжа

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі намалацілі другі мільён тон збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 28 ліпеня, намалочана больш за 2 млн т збожжа. У лідарах па-ранейшаму аграрыі Гомельскай вобласці, тут намалочана 515,1 тыс. т. У Мінскай вобласці з палёў убрана 497 тыс. т, у Брэсцкай і Гродзенскай - 472,7 тыс. т і 277 тыс. т адпаведна. Вынік Магілёўскай вобласці - 181,5 тыс. т. Аграрыі Віцебскай вобласці намалацілі 67,7 тыс. т збожжа.

На гэты момант збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі ўбраны з 584,1 тыс. га, або з 26,4 працэнта плошчаў.

Ураджайнасць збожжа дасягае 34,4 ц/га, што на 2,3 ц/ га больш, чым у мінулым годзе.

Гаспадаркі Беларусі паставілі 115,3 тыс. т збожжа ў лік дзяржзаказу - больш за 10 працэнтаў да плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі