Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2018, 19:57

Фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестпраектаў малога бізнесу

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржпадтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Заяўкі прымаюцца з 17 па 31 студзеня 2018 года. Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі - пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на вяртальнай платнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Дзяржпадтрымка прадастаўляецца пры рэалізацыі інвестпраектаў па такіх напрамках, як стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій (маючых больш высокія якасныя характарыстыкі ў параўнанні з лепшымі аналагамі, даступнымі на гэтым рынку, пэўным сегменце рынку, для якіх гэта тэхналогія з'яўляецца новай).

Памер дзяржпадтрымкі - да Br196 тыс. пры прадастаўленні сродкаў на ўмовах пазыкі, на сродкі ў такім жа памеры можна разлічваць пры прадастаўленні маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу). Агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не можа перавышаць Br245 тыс.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі