Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2017, 17:51

Фізасобам трэба да 1 ліпеня праінфармаваць банкі аб новых рэквізітах атрымальнікаў грашовых пераводаў - Нацбанк

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічным асобам трэба да 1 ліпеня 2017 года праінфармаваць банкі аб новых рэквізітах атрымальнікаў грашовых пераводаў у фармаце IBAN. Аб гэтым сёння ў ходзе анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення рэгулявання безнаяўных разлікаў галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Таццяна Сусло.

Яна растлумачыла, што грамадзяніну - кліенту банка нумар рахунку IBAN неабходны, каб запоўніць плацежнае даручэнне пры пераводзе грашовых сродкаў за мяжу (у краіны Еўрапейскага саюза) і ўнутры рэспублікі. Пры гэтым грамадзянін павінен мець інфармацыю не толькі аб сваім нумары рахунку ў гэтым фармаце, але і аб нумары рахунку бенефіцыяра для афармлення плацежнага даручэння.

Асабліва гэта актуальна для пастаянна дзеючых плацежных даручэнняў, якія прымяняюцца фізічнымі асобамі з мэтай ажыццяўлення пераводаў пастаяннага характару, дадала начальнік упраўлення. У асноўным такія плацяжы прымяняюцца пры разліках у беларускіх рублях. Яны ўключаюць плацяжы за камунальныя паслугі, па банкаўскіх крэдытах і інш. "Фізічныя асобы павінны да 1 ліпеня прадставіць у банк нумары рахункаў атрымальнікаў плацяжу ў фармаце IBAN. Калі фізічная асоба не прадставіць у абслуговы банк заяву на змяненне рэквізітаў атрымальнікаў у пастаянна дзеючых плацежных даручэннях, то банк спыніць выкананне такіх даручэнняў пачынаючы з гэтай даты", - падкрэсліла Таццяна Сусло.

Прадстаўнік Нацбанка прывяла прыклад, калі крэдыт атрыманы ў Беларусбанку, але выплачваецца праз іншы банк. У гэтым выпадку крэдытапазычыльніку неабходна ў абавязковым парадку звярнуцца ў Беларусбанк і аформіць заяву з пазначэннем новага рэквізіту. "У выпадку, калі кліент ажыццяўляе плацяжы ў сістэме АРІП, то можа не хвалявацца, паколькі сістэма сама адпрацуе новыя рэквізіты з пастаўшчыкамі паслуг і спісаныя сродкі будуць залічаны па прызначэнні. У асноўным неабходнасць наведвання кліентамі банкаў і афармлення заявы датычыцца плацяжоў, якія не знаходзяцца ў сістэме АРІП і не з'яўляюцца плацяжамі таго банка, у якім кліент аформіў пастаянна дзеючыя плацежныя даручэнні", - праінфармавала яна.

Што датычыцца паслугі інтэрнэт-банкінгу, то ў гэтым выпадку таксама не спатрэбяцца дадатковыя дзеянні, паколькі ў асноўным усе паслугі аплачваюцца з дапамогай сістэмы АРІП. Аднак калі кліент хоча выканаць разавы плацеж, у якім сам павінен пазначыць нумар рахунку, банк, у які ён пералічвае грашовыя сродкі, то ў гэтай сітуацыі неабходна будзе пазначыць новыя рэквізіты.

Таццяна Сусло расказала алгарытм дзеянняў пры атрыманні фізічнымі асобамі пераводаў з-за мяжы: яны таксама павінны праінфармаваць адпраўшчыкаў аб сваіх новых рахунках у фармаце IBAN. Атрымаць грашовыя сродкі з-за мяжы грамадзянін можа як на адкрыты ім у банку рахунак (IBAN), так і без яго адкрыцця. Незалежна ад таго, паведаміў або не грамадзянін свайму контрагенту інфармацыю аб новым нумары рахунку, грашовыя сродкі, якія паступяць з 4 ліпеня 2017 года на яго карысць, будуць залічаны банкам на новы рахунак. Калі разлікі ажыццяўляюцца з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі або яе рэквізітаў, якія застаюцца нязменнымі, нумар рахунку ведаць неабавязкова.

У выпадку калі чалавек не можа прыйсці ў банк і напісаць заяву асабіста, гэта можна зрабіць па пошце або праз інтэрнэт-рэсурс банка.

Начальнік упраўлення таксама адзначыла, што фізічным асобам, па заяве якіх узбуджана выканаўчае вядзенне па справе, неабходна звярнуцца ў орган прымусовага выканання для інфармавання судовага выканаўцы аб новых банкаўскіх рахунках, на якія пасля 4 ліпеня 2017 года павінны быць накіраваны грашовыя сродкі, спагнаныя з даўжніка ў рамках выканаўчага вядзення па справе.

Як паведамлялася, з 4 ліпеня 2017 года Беларусь пераходзіць на міжнародную структуру нумара рахунку (IBAN) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC) у рамках паэтапнага ўкаранення міжнароднага стандарту ISO 20022. IBAN і BIC будуць выкарыстоўвацца як пры правядзенні разлікаў унутры краіны, так і для міжнародных разлікаў. Гэта дасць магчымасць павысіць надзейнасць ажыццяўлення аперацый, паскорыць апрацоўку плацяжоў і знізіць выдаткі пры іх правядзенні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі