Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2017, 19:54

Фінансуемыя за кошт рэспубліканскага інавацыйнага фонду праекты будуць адбірацца шляхам адкрытага конкурсу

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 14 ад 10 студзеня 2017 года зацверджана палажэнне аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору праектаў (мерапрыемстваў), якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Палажэнне вызначае парадак правядзення адкрытага конкурснага адбору праектаў (мерапрыемстваў), якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду. Згодна з дакументам, да іх належаць: выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія забяспечваюць стварэнне новай прадукцыі, новых (удасканаленых) тэхналогій, новых паслуг для Беларусі; развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галіновых лабараторый; фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, што выконваюцца ў рамках рэалізацыі інавацыйных праектаў, работ па арганізацыі і асваенні вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі, створанай у выніку выканання інавацыйных праектаў і заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Таксама да такіх мерапрыемстваў будзе належаць аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пры рэалізацыі інавацыйных праектаў у выглядзе прадастаўлення інавацыйных ваўчараў і грантаў за кошт сродкаў, якія накіроўваюцца на гэтыя мэты Беларускаму інавацыйнаму фонду.

У адпаведнасці з палажэннем для разгляду матэрыялаў па праектах Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях ствараецца міжведамасная конкурсная камісія, склад якой фарміруецца з вучоных і спецыялістаў у галіне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці па прадстаўленнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, апарату Савета Міністраў. Парадак работы конкурснай камісіі і крытэрыі адбору праектаў для фінансавання вызначаюцца ДКНТ.

Заключэнне аб мэтазгоднасці (немэтазгоднасці) фінансавання праектаў, якія выконваюцца ў рамках дзяржаўнай праграмы, мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры і мерапрыемстваў па развіцці галіновых лабараторый за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду прымаецца на пасяджэнні конкурснай камісіі, якое праводзіцца на працягу дзесяці рабочых дзён з даты паступлення на яе разгляд матэрыялаў па праектах.

ДКНТ на падставе заключэння конкурснай камісіі на працягу пяці рабочых дзён пасля яе пасяджэння прымае рашэнне аб фінансаванні праектаў (мерапрыемстваў) за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і інфармуе аб ім заказчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі