Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2018, 10:17

Фермерскім гаспадаркам адмянілі плату за праект адвядзення зямельнага ўчастка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сялянскім (фермерскім) гаспадаркам адмянілі плату за распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў", паведаміў у час прамой тэлефоннай лініі газеты "7 дней" начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Сяргей Кастроў.

"Указам прадугледжана, што з 31 сакавіка 2018 года распрацоўка праекта адвядзення будзе ажыццяўляцца непасрэдна землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканаўчых камітэтаў. Для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак такая работа будзе праводзіцца бясплатна", - адзначыў ён.

Раней уладальнікі сялянскіх гаспадарак самі аплачвалі работы па распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка. "У сярэднім распрацоўка праекта адвядзення каштуе каля Br1,7 тыс. Гэта даволі вялікая сума. У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі на сялянскія (фермерскія) гаспадаркі было прынята рашэнне аб адмене платы", - растлумачыў Сяргей Кастроў.

Указ нумар 463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў" прыняты 26 снежня 2017 года. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання зямель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі