Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 ліпеня 2018, 11:04

Фармзавод у Скідалі будзе запушчаны ў эксплуатацыю ў кастрычніку

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фармзавод у Скідалі (Гродзенская вобласць) будзе запушчаны ў эксплуатацыю ў кастрычніку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі, куратара беларуска-індыйскага супрацоўніцтва Міхаіла Мясніковіча з індыйскімі інвестарамі Джаінтам Каўшыкам, Алокам Кумарам (кампанія Lok-Beta Pharmaceuticals (I) Pvt. Ltd) і дырэктарам ТАА "Навалок" Кумарам Манаранджанам.

У прэс-службе адзначылі, што з уводам прадпрыемства істотна ўзрасце вытворчасць айчынных дэфіцытных лякарстваў для патрэб унутранага рынку Беларусі і экспарту. У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама развіццё праекта. "Плануецца арганізацыя сінтэзу субстанцый для вытворчасці лякарстваў ад дыябету, кардыязахворванняў і СНІДу", - праінфармавалі ў Савеце Рэспублікі.

У верхняй палаце парламента нагадалі, што з удзелам індыйскага капіталу і тэхналогій фактычна завершана будаўніцтва фармзавода ў Бешанковічах (Віцебская вобласць) і будуецца завод у Калядзічах у Мінску. "Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы пазітыўна ацаніў работу партнёраў з індыйскага боку, звярнуў увагу на пытанні забеспячэння якасці прадукцыі, падбору і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і дасканалага афармлення дакументацыі", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі