Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Еўразійскія структуры павінны абараняць вытворцаў у адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС - Мясніковіч

Эканоміка 21.11.2017 | 16:50
Фота з архіва
Фота з архіва

21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Еўразійскія структуры павінны абараняць беларускіх вытворцаў у адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, з нашага боку недастатковае запатрабаванне з інтэграцыйных структур і добра матываваных службовых асоб, якія там знаходзяцца. Мы перадалі пытанні тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, зацвердзілі Мытны кодэкс ЕАЭС. Г.зн. сёння важныя пытанні эканамічнай незалежнасці мы не можам вырашаць самастойна. Каб кампенсаваць гэту суверэнную функцыю, якая выпадае, стварылі ЕЭК, Пастаянны камітэт, іншыя органы. З бяздзейнасцю гэтых арганізацый, лічу, мірыцца нельга", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У прыклад ён прывёў работу наднацыянальных органаў у Еўрапейскім саюзе. "Еўразійскія структуры павінны абараняць беларускага вытворцу строга ў адпаведнасці з нормамі ратыфікаванага дагавора аб ЕАЭС. Мы, у Савеце Рэспублікі, звяртаем увагу на гэтыя недахопы, а яны гавораць, што не хапае паўнамоцтваў. Але наколькі я ведаю, ні разу ніхто з іх не выйшаў з аргументаванай прапановай па дадатковым надзяленні такімі функцыямі", - адзначыў спікер.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работа па абароне інтарэсаў дзяржаў - членаў ЕАЭС павінна праводзіцца на ўзроўні адпаведных наднацыянальных структур, а вырашэнне спрэчных пытанняў не павінна аддавацца на водкуп кіраўнікам дзяржаў. "Спачатку трэба прымусіць працаваць тое, што ёсць. І дабіцца ад іх эфектыўнасці. Усе павінны быць пастаянна ў кантакце са сваімі калегамі", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.