Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2019, 17:02

Еўрапейскі аўтамабільны кангрэс пройдзе ў Мінску 7-10 кастрычніка

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнейшае мерапрыемства ў галіне аўтамабільнай прамысловасці Еўропы - 16-ы Еўрапейскі аўтамабільны кангрэс пройдзе ў Мінску з 7 па 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кангрэс звяртае ўвагу на тэхналагічную інфармацыю і трэнды, якія рухаюць аўтамабільную прамысловасць наперад. Мерапрыемства збярэ больш за 300 інжынераў і кіраўнікоў больш як з 30 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі для абмену ведамі і фарміравання сумесных работ у галіне стварэння экалагічна чыстага, бяспечнага, сучаснага аўтамабільнага транспарту. Будуць прадстаўлены апошнія інавацыі ад кампаній і ўніверсітэтаў Еўрапейскага рэгіёна, у тым ліку з Германіі, Францыі, Італіі.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з'яўляюцца БНТУ і Акадэмічная аўтамабільная асацыяцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі