Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 13:47

Ермаловіч назначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларусі ў Савеце ЕАБР

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі назначыў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскага банка развіцця міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, яго намеснікам - міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 13 лістапада 2018 года нумар 814, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці са статутам Еўразійскага банка развіцця, што зацверджаны пагадненнем аб заснаванні Еўразійскага банка развіцця ад 12 студзеня 2006 года, і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі