Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2019, 14:44

Ермаловіч: Мінск не вядзе перагавораў з Масквой наконт крэдыту ўрада РФ на $600 млн

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск не вядзе перагавораў з Масквой наконт крэдыту ўрада РФ на суму да $600 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не разглядаем у якасці крыніцы фінансавання крэдыт урада Расійскай Федэрацыі і, уласна кажучы, не вядзём перагаворы наконт гэтага крэдыту", - сказаў Максім Ермаловіч.

"Запросаў мы расійскаму боку не прадастаўлялі. На атрыманне расійскага крэдыту не разлічваем", - дадаў ён.

Гаворачы пра крыніцы фінансавання, Максім Ермаловіч падкрэсліў, што Беларусь імі забяспечана ў бягучым годзе, ёсць дакладнае разуменне па гэтых крыніцах на 2020 год. "Неабходнасці ў нейкіх палітычных крэдытах абсалютна няма", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі