Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 красавіка 2018, 14:43

Эпізаатычная сітуацыя ў Беларусі стабільная - Мінсельгасхарч

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эпізаатычная сітуацыя ў Беларусі стабільная, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Сітуацыя з асабліва небяспечнымі захворваннямі жывёл у краіне стабільная, у тым ліку па АЧС. Выпадкаў захворвання свіней на АЧС на фермах няма", - запэўнілі ў міністэрстве.

У Мінсельгасхарчы нагадалі, што Міжнароднае эпізаатычнае бюро (МЭБ) неаднаразова адзначала станоўчы вопыт Беларусі ў падтрыманні стабільнай эпізаатычнай сітуацыі. На свінагадоўчых прадпрыемствах Беларусі дзейнічае строгі санітарна-эпідэміялагічны рэжым з мэтай недапушчэння пападання на іх тэрыторыю віруса. Беларусь адсочвае інфармацыю аб сітуацыі ў свеце з АЧС і іншымі захворваннямі жывёл і ў выпадку неабходнасці прымае абмежавальныя меры, каб не дапусціць увоз хваробы ў краіну. Цяпер імпартная свініна на беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы паступае толькі са стабільных у эпізаатычным плане рэгіёнаў.

У міністэрстве растлумачылі, што свінакомплексы ў Баранавіцкім і Драгічынскім раёнах закрыты не ў сувязі з АЧС, а па эканамічных прычынах. "Што датычыцца свінакомплексу "Усходні" ў Баранавіцкім раёне, гэта вытворчасць была нерэнтабельнай. Яе плануецца аднавіць пасля закупкі сучаснага абсталявання і будаўніцтва памяшканняў з высокай біялагічнай аховай. Цяпер у будынках свінакомплексу, прыдатных да эксплуатацыі, утрымліваюцца бычкі на адкорм. А СВФ "Прыазёрны" належыць Драгічынскаму камбікормаваму заводу, які знаходзіцца ў стане банкруцтва", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.

Рассельгаснагляд раней паведаміў на сваім сайце, што з 10 красавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі свінагадоўчай прадукцыі з усёй тэрыторыі Беларусі з-за нібыта выяўленага ў беларускай мясной прадукцыі віруса АЧС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі