Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2018, 19:29

Энергаёмістасць ВУП пасля ўводу БелАЭС плануецца знізіць на 2 працэнты

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП пасля ўводу БелАЭС плануецца знізіць на 2 працэнты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з уводам АЭС палітыка энергазберажэння не зменіцца, асноўнай задачай застанецца зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту. Ставім амбіцыйныя мэты ў дзяржпраграме "Энергазберажэнне" да 2020 года і ў канцэпцыі энергетычнай бяспекі па зніжэнні энергаёмістасці ВУП да 2021 года на 2 працэнты. Гэта праграма максімум, выканаць яе будзе цяжка, але, укараняючы энергаэфектыўныя мерапрыемствы ва ўсіх сектарах эканомікі, энергаёмістасць не павялічым, а нават знізім", - сказаў Міхаіл Малашанка.

Ён таксама адзначыў, што ў сувязі з уводам БелАЭС зменіцца баланс спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў. У рэальным сектары эканомікі будуць укараняцца сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі з выкарыстаннем электрычнасці. "Гэта дасць пэўны прырост спажывання электраэнергіі. Таксама прадугледжваецца дзяржпраграмамі выкарыстанне электраэнергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння. Плануецца будаўніцтва каля 800 МВт такіх энергакрыніц у сістэме ДВА "Белэнерга" і будаўніцтва каля 200 МВт у сістэме ЖКГ", - растлумачыў дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

У Беларусі па выніках 2017 года эканомія імпартуемага паліва за кошт мерапрыемстваў па энергазберажэнні склала 1 033,6 тыс. т умоўнага паліва, у тым ліку 276,9 тыс. т за кошт укаранення ў вытворчасць сучасных энергаэфектыўных і павышэнне энергаэфектыўнасці дзеючых тэхналогій, працэсаў, абсталявання і матэрыялаў. Амаль 184 тыс. т умоўнага паліва сэканомлена дзякуючы аптымізацыі цеплазабеспячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі