Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Эквадор прапануе беларускаму бізнесу ўдзел у буйных інвестпраектах

Эканоміка 24.11.2017 | 15:26
Фота пасольства Эквадора ў Беларусі
Фота пасольства Эквадора ў Беларусі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадор прапануе беларускаму бізнесу ўдзел у буйных інвестыцыйных праектах. Прэзентацыя праектаў адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Эквадора ў Беларусі.

Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Ларэа Давіла і намеснік старшыні БелГПП Сяргей Набешка прадставілі каталог прыярытэтных інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых у Эквадоры. Сярод іх завод па рафінаванні алюмінію і медзі, НПЗ, будаўніцтва ГЭС Паутэ-Кардэнілья і Рыа-Санцьяга, дарог, цэлюлознага завода, аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры.

Карлас Ларэа Давіла таксама расказаў аб стратэгіі, распрацаванай для пашырэння прысутнасці эквадорскіх прадуктаў на беларускім рынку. Экспартнае прапанаванне Эквадора - бананы, крэветкі, ружы, какава, кава, шакалад, іншыя тавары.

Паміж краінамі падпісаны шэраг важных дакументаў, якія будуць садзейнічаць прыцягненню інвестыцый і вядзенню празрыстага гандлю, сярод якіх пасол адзначыў пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, што ўступіла ў сілу 10 лістапада 2017 года, а таксама пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе беларускіх тавараў на рынак Эквадора, падпісаны ў рамках перагаворнага працэсу па ўступленні Беларусі ў СГА 12 верасня гэтага года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.