Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2019, 11:40

Эксперты МАГАТЭ прадставілі "Белэнерга" мадэлі выбудоўвання сістэмы суправаджэння АЭС

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 1 па 4 кастрычніка прайшоў семінар аб ролі "Белэнерга" ў якасці кіруючай арганізацыі па аказанні тэхнічнай падтрымкі Беларускай АЭС, на якім эксперты МАГАТЭ прадставілі мадэлі выбудоўвання сістэмы суправаджэння і падтрымкі АЭС у перыяд эксплуатацыі, паведамілі БЕЛТА ў "Белэнерга".

У міжнародную экспертную групу, якая наведала ДВА "Белэнерга", увайшлі прадстаўнікі краін, маючых вопыт эксплуатацыі атамных электрастанцый, - Арменіі, Венгрыі і Балгарыі.

На працягу чатырох дзён спецыялісты абмяркоўвалі пытанні кіравання падрыхтоўкай персаналу АЭС, сэрвіснага абслугоўвання, рамонту і замены абсталявання на атамнай станцыі, укаранення сістэмы маніторынгу эксплуатацыйных паказчыкаў АЭС, распрацоўкі дакументацыі па папярэджанні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый на АЭС, бяспекі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і радыяцыйнымі адходамі.

Семінар дапамог даць уяўленне спецыялістам і інжынерна-тэхнічнаму персаналу "Белэнерга" аб спецыфічных патрабаваннях адносна эксплуатацыі атамных электрастанцый.

З 1 студзеня 2020 года Беларуская АЭС увойдзе ў склад ДВА "Белэнерга". Гэта рашэнне прынята для павышэння эфектыўнасці арганізацыі эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і стварэння адзінага тэхналагічнага комплексу беларускай энергетычнай сістэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі