Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2019, 12:22

Экспарт прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" ў студзені-верасні вырас на 4,9 працэнта

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-верасні 2019 года экспартавалі прадукцыі на суму $425,3 млн, што больш за ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года на 4,9 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

На знешнія рынкі прадпрыемствы паставілі амаль 70 працэнтаў вырабленай прадукцыі. "У таварнай структуры экспарту асноўную долю ў аб'ёме заняла прадукцыя з найбольш глыбокай ступенню перапрацоўкі і высокай дабаўленай вартасцю. Гэта мэбля ($89 млн), драўнянавалакністыя пліты ($77,4 млн), папера і кардон ($66 млн), фанера ($47,5 млн), драўнянастружкавыя пліты ($43,6 млн) і цэлюлоза ($32,9 млн). Геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна ахапіла 69 дзяржаў. Калі параўнаць з аналагічным перыядам 2018 года, то яна пашырылася на 15 краін. Гэта вынік праводзімай канцэрнам работы па асваенні новых рынкаў збыту і дыверсіфікацыі экспарту ў цэлым", - адзначылі ў прэс-службе.

У гэтым годзе прадукцыю прадпрыемстваў "Беллеспаперапрам" пачалі больш актыўна экспартаваць у Егіпет, Гану, Камерун, Нігерыю і Кенію. Развіваюцца пастаўкі і на рынак Азіі. Прадукцыю экспартуюць у Кітай, Індыю, Інданезію, В'етнам, Ізраіль, Ірак, Іран, Бахрэйн, Бангладэш, ААЭ. Набываюць прадукцыю прадпрыемстваў канцэрна і ў ЗША, Канадзе, Новай Зеландыі.

"Асвойваючы новыя рынкі збыту, арганізацыі галіны прадаўжаюць актыўна нарошчваць пастаўкі і на традыцыйныя для сябе рынкі. За дзевяць месяцаў экспарт у краіны блізкага замежжа (СНД) вырас на 9,8 працэнта і склаў $223,3 млн. Экспарт на рынак Расіі вырас на 9,7 працэнта да $136,3 млн", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі