Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 13:29

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым вырас на 7,4 працэнта

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым вырас на 7,4 працэнта, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў на міжнародным форуме "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За два месяцы бягучага года па аграпрамысловым комплексе тэмп росту склаў 107,4 працэнта да студзеня-лютага 2017-га. Мы натаргавалі на $765 млн. Калі гаварыць аб рынках, то ў прынцыпе па ўсіх напрамках, акрамя Расіі, у нас назіраецца рост. За два месяцы мы экспартавалі ў два разы больш прадукцыі ў краіны СНД (без уліку Расіі), у 1,5 раза вырас экспарт у краіны Азіі і Акіяніі, аб'ёмы экспарту ў краіны Амерыкі таксама ўзраслі. Пастаўкі сельгаспрадукцыі ў краіны далёкага замежжа павялічыліся на 13,5 працэнта. Лічу, што гэта вельмі нядрэнны трэнд. Мы спадзяёмся, што нашы таваравытворцы будуць і далей набіраць абароты для таго, каб забяспечыць дадатную дынаміку экспарту па выніках года", - сказаў Аляксей Багданаў.

У 2017 годзе беларуская сельгаспрадукцыя пастаўлялася ў 70 краін свету, былі адкрыты 18 новых рынкаў. Малочную прадукцыю экспартавалі ў 46 краін. "У мінулым годзе мы забяспечылі добры задзел, які ў гэтым годзе трэба развіваць: нарошчваць аб'ёмы, пашыраць асартымент пастаўляемай прадукцыі. Усе перадумовы для гэтага ёсць. Прадпрыемствы малочнай галіны мадэрнізаваны, самыя сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца ў вытворчасць, таму мы павінны адпрацоўваць лагістыку, шукаць новых кліентаў, партнёраў і нарошчваць аб'ёмы паставак", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

Заўтра ў Беларусь прыязджае дэлегацыя з Кітая. "Асноўнае пытанне для абмеркавання - сертыфікацыя і адкрыццё нашых прадпрыемстваў для паставак мяса птушкі на кітайскі рынак. Спадзяёмся, што гэты візіт дасць магчымасць нам адкрыць яшчэ адну таварную нішу для паставак у Кітай. Мы ўжо даўно прапрацоўваем з Кітаем гэтыя пытанні. Экспартуем на кітайскі рынак малочную прадукцыю, два мясакамбінаты адкрыты для паставак ялавічыны. З кожным годам мы ўсё больш нарошчваем аб'ёмы паставак у Кітай", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі