Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2018, 15:06

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў 2017 годзе ўзрос на 15 працэнтаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ўзрос на 15 працэнтаў у 2017 годзе, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у час пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе забяспечаны экспарт беларускай сельгаспрадукцыі на суму $4,9 млрд, што складае 115 працэнтаў да 2016 года. Арганізацыі Мінсельгасхарча за 2017 год экспартавалі прадукцыі на $2,4 млрд", - сказаў Леанід Заяц.

Па выніках работы за мінулы год у гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 104,1 працэнта ў параўнанні з 2016 годам, у сельскагаспадарчых арганізацыях - 105,3 працэнта. "Дадатная дынаміка росту аб'ёму вытворчасці сельгаспрадукцыі адзначалася ва ўсіх галінах. У краіне ўзяты курс на інавацыйнае развіццё аграрнай галіны. Практычна па ўсіх пазіцыях перасягнуты ўзровень прадукцыйнасці 2016 года", - адзначыў міністр.

У 2017 годзе ўзрасла ўраджайнасць збожжавых, рапсу, бульбы, цукровых буракоў. Сярэдні ўдой малака на карову ў Беларусі ўпершыню перасягнуў 5 т. "Рост аб'ёмаў вытворчасці ў спалучэнні са спрыяльнай цэнавай кан'юнктурай і прынятымі рашэннямі па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый садзейнічаў паляпшэнню аграрнай эканомікі. На 17 працэнтаў павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, у два разы павялічыўся чысты прыбытак, у 1,7 раза скарацілася колькасць стратных сельгасарганізацый", - дадаў Леанід Заяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі