Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2016, 12:29

Эканоміка стане галоўнай тэмай пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД 28 кастрычніка - Кабякоў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка стане галоўнай тэмай пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, якое пройдзе ў Мінску 28 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу "МІР 24" прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БЕЛТА.

Асаблівая ўвага на пасяджэнні будзе ўдзелена рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю.

"Пляцоўка СНД - гэта тая ўніверсальная пляцоўка, дзе з самага пачатку базавы прынцып свабоднага гандлю быў аформлены належным чынам. І любая краіна, якая захоча, каб яе тавары свабодна рухаліся, пры пэўных адносінах да ўдзельніц СНД, гэтага можа дабіцца", - сказаў прэм'ер-міністр.

"Другі важны элемент - гэта бязвізавы рэжым. Я думаю, толькі тыя, хто страціў бязвізавы рэжым або сутыкнуўся з цяжкасцямі, пачынаюць па-сапраўднаму разумець той здабытак, якім краіны СНД валодаюць дзякуючы гэтай інтэграцыйнай пляцоўцы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі