Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2017, 10:54

ЕЭК падтрымлівае ініцыятывы бізнесу па мадэрнізацыі і інавацыйным развіцці рэальнага сектара - Сідорскі

23 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія падтрымлівае ініцыятывы бізнесу па мадэрнізацыі і інавацыйным развіцці рэальнага сектара. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі на юбілейным пасяджэнні Савета Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (МКПП), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камісіі.

Сяргей Сідорскі праінфармаваў прадпрымальніцкую супольнасць аб рабоце ЕЭК па развіцці рэальнага сектара эканомікі краін ЕАЭС. Ён абазначыў перспектывы ўзаемадзеяння з МКПП у рамках мемарандума аб супрацоўніцтве, падпісанага ў сакавіку мінулага года ў Ерэване. "Краіны саюза згадзіліся з прапановай камісіі забяспечваць папярэдняе інфармаванне аб плануемых напрамках рэалізацыі прамысловай палітыкі па значных таварах, - падкрэсліў міністр ЕЭК. - З гэтага года на наднацыянальны ўзровень перададзены паўнамоцтвы па ўзгадненні спецыфічных прамысловых субсідый. Гэта будзе садзейнічаць выраўноўванню ўмоў ажыццяўлення вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў саюзе, скаардынаванай рабоце галін прамысловасці на саюзнай тэрыторыі і пры выхадзе на рынкі трэціх краін".

Гаворачы аб важнасці рэалізацыі ўзгодненых падыходаў у навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў мэтах пабудовы інавацыйнай эканомікі і развіцця галін будучага (космас, бія-, нанатэхналогіі і інш.), міністр ЕЭК падкрэсліў неабходнасць фарміравання дзейсных механізмаў супрацоўніцтва паміж бізнесам і навукай. Гэта патрабуецца для вырашэння прыкладных задач па распрацоўцы і ўкараненні інавацыйных тэхналогій і прадукцыі.

Закрануўшы ўзаемадзеянне з Кітаем, міністр ЕЭК прапанаваў прадпрымальнікам краін ЕАЭС кансалідаваць намаганні па пашырэнні іх прадукцыі на кітайскі рынак, прыцягненні кітайскіх тэхналогій і інвестыцый на рынак саюза. "Важна выбудаваць узаемадзеянне такім чынам, каб на магістральных напрамках ствараліся і працавалі новыя прадпрыемствы, а дзеючыя атрымалі эфект ад кітайскіх тэхналогій і ўкладанняў. Мы падтрымліваем работу МКПП з Кітаем па стварэнні Еўразійскага цэнтра высокіх тэхналогій", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Міжнародны кангрэс прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў - няўрадавая грамадская арганізацыя, створаная 21 лютага 1992 года па ініцыятыве Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (работадаўцаў). У якасці заснавальнікаў кангрэса выступілі прадстаўнікі дзелавых колаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. Цяпер кангрэс аб'ядноўвае нацыянальныя саюзы прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў 27 краін Еўропы і Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі