Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2017, 10:51

ЕБРР абмяркоўвае інвесціраванне ў праекты па чыгунках і авіясектары ў Беларусі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця абмяркоўвае магчымасць інвесціравання ў праекты па чыгунцы і авіясектары ў Беларусі. Аб гэтым 25 сакавіка ў эфіры тэлепраграмы "Карціна свету" на канале "РТР-Беларусь" паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандр Піваварскі, паведамляе БЕЛТА.

"Сярод абмяркоўваемых напрамкаў работы па інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю - дарогі, у прыватнасці М10. Пачынаем вывучаць патэнцыяльныя праекты па чыгунцы, у авіяцыйным сектары і энергетыцы (напрыклад, па зніжэнні энергаёмістасці жылых дамоў)", - расказаў Аляксандр Піваварскі. ЕБРР ставіць за мэту павялічыць інвестыцыі, якія накіроўваюцца на зніжэнне рэсурсаёмістасці эканомікі, каб дапамагчы знізіць спажыванне энергіі ў краіне і павялічыць якасць дзяржаўных паслуг, растлумачыў кіраўнік прадстаўніцтва банка.

Аляксандр Піваварскі адзначыў сур'ёзны інтарэс да інвесціравання ў Беларусь. "Краіна даволі хутка рухаецца ў рэйтынгах па якасці асяроддзя для пачатку развіцця бізнесу. Тут добрая інфраструктура, дарожная сетка. Пачынаюцца рэформы і змяненні ў розных напрамках эканомікі. Бязвізавы рэжым дае магчымасць хутка прыехаць на перагаворы. Шмат людзей з Лондана і іншых офісаў прыязджаюць, каб прадоўжыць работу і даведацца, дзе рэальна мы можам рабіць праекты ў Беларусі. Можа, адзіны фактар, які цяпер хвалюе інвестараў, - макраэканамічная стабільнасць. Яна ёсць, але хвалюе, што будзе далей, ці прадоўжыцца яна. Добрую работу ў плане макрастабільнасці праводзіць Нацбанк. Яна дае магчымасць рабіць захады па развіцці ўнутраных рынкаў капіталу, якія мы хацелі б падтрымаць і павялічыць прапорцыю крэдытавання ў мясцовай валюце. Я спадзяюся, што ўсе гэтыя фактары сумесна прывядуць да яшчэ большага росту прывабнасці краіны для інвестараў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі