Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2017, 15:58

ЕАЭС пашырае тарыфныя прэферэнцыі для тавараў з найменш развітых краін і краін, якія сталі на шлях развіцця

13 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) сёння на пасяджэнні зацвердзіў пералік тавараў, увозімых з краін, што сталі на шлях развіцця, і найменш развітых краін, у адносінах да якіх прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

У спіс уключаны вырабы, прадукты і сыравіна, імпарт якіх неадчувальны для эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза, адзначылі ў ЕЭК. Напрыклад, у яго ўвайшлі кава, вострыя прыправы, какава-бабы, чай-матэ, корак і вырабы з яго, лесаматэрыялы з драўніны трапічных парод, каўчук натуральны, гутаперча і аналагічныя прыродныя смолы. Акрамя таго, мытныя пошліны будуць зніжаны на прадметы калекцыяніравання і антыкварыят, каштоўныя металы і жэмчуг, дываны ручной работы. Сярод сыравінных тавараў індустрыяльнага характару мытныя прэферэнцыі будуць распаўсюджаны на чорныя і каляровыя металы, некаторыя віды машынабудаўнічай прадукцыі.

У цэлым мытныя прэферэнцыі распаўсюдзяцца на 60 працэнтаў таварнай наменклатуры, якая імпартуецца з краін, што сталі на шлях развіцця, і найменш развітых краін (раней гэты паказчык складаў 37 працэнтаў).

"Прыняцце гэтага рашэння з'яўляецца важным крокам па выкананні рашэнняў СГА і садзейнічае далейшай інтэграцыі дзяржаў - удзельніц ЕАЭС у сусветную эканоміку, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Тым не менш, Еўразійскі эканамічны саюз прадоўжыць забяспечваць тарыфную абарону адносна таварных груп, асабліва значных для эканомік краін саюза".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі