Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2017, 11:19

ЕАЭС і Грэцыя могуць эфектыўна супрацоўнічаць у легпраме, авіябудаванні, фармацэўтыцы - Сідорскі

12 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Лёгкая і тэкстыльная прамысловасць, авія- і суднабудаванне, вытворчасць абсталявання і фармацэўтыка - гэта тыя галіны, у якіх прамысловыя прадпрыемствы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Грэцыі могуць паспяхова і эфектыўна супрацоўнічаць. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Сяргей Сідорскі ў Салоніках на форуме "ЕАЭС - Грэцыя", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Тавараабарот ЕАЭС з Грэцыяй у 2016 годзе склаў каля $4 млрд. Павелічэнню гэтага паказчыка і нарошчванню гандлёва-эканамічных сувязей паміж ЕАЭС і Грэцыяй будуць садзейнічаць пастаўкі ў Грэцыю прадукцыі, у вытворчасці якой асабліва моцныя дзяржавы інтэграцыйнага аб'яднання, а менавіта тавараў сельгасмашынабудавання, лёгкай прамысловасці, хіміі, біятэхналогій, металургіі, станкабудавання, радыёэлектронікі, мэблевай галіны. "Сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць новых вышынь і дыверсіфікацыі тавараабароту паміж нашымі краінамі. Рэзервы, безумоўна, ёсць і па лініі інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Еўразійскі эканамічны саюз адкрыты для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Грэцыяй у мэтах выбудоўвання эфектыўнага, стабільнага і канкурэнтнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў міністр ЕЭК.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што паглыбленне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, прыцягненне інвестыцый у развіццё і мадэрнізацыю прамысловага і аграпрамысловага комплексаў краін ЕАЭС мае вельмі важнае значэнне. Прамысловасць і АПК дзяржаў - членаў ЕАЭС гатовы да абмену тэхналогіямі, вопытам у сферы інавацый. Такім чынам, могуць быць вырашаны задачы па вытворчасці на тэрыторыі ЕАЭС высокатэхналагічнай прадукцыі, з далейшымі пастаўкамі яе на экспарт у трэція краіны.

"Паводле нашых ацэнак, найбольшым кааперацыйным патэнцыялам валодаюць такія сістэмаўтваральныя галіны, як машынабудаванне, металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў, хімічная прамысловасць, апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва, вытворчасць пластмасавых вырабаў, а таксама лёгкая і харчовая прамысловасць, - пералічыў Сяргей Сідорскі. - Прычым першыя тры галіны вельмі запатрабаваны на рынках трэціх краін, што дае магчымасць убудоўваць іх прадукцыю ў міжнародныя вытворчыя ланцужкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі