Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2017, 14:22

ЕАБР палепшыў прагноз па прыросце ВУП у Беларусі па выніках 2017 года

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця ў сваім чарговым макрааглядзе палепшыў прагноз па прыросце ВУП у Беларусі па выніках 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

"Паскарэнне эканамічнай актыўнасці ў краінах ЕАБР у першым паўгоддзі стала падставай для перагляду прагнозу ВУП па выніках 2017 года. Прырост ВУП у Расіі павялічаны на 0,3 працэнтнага пункта да 1,3 працэнта, што ў сваю чаргу знайшло адлюстраванне ў дадатковым прыросце ВУП Беларусі па выніках года на 0,1 працэнтнага пункта да 1,4 працэнта", - гаворыцца ў макрааглядзе.

Раней ЕАБР прагназаваў рост ВУП у Беларусі на 1,3 працэнта.

"Аднаўленне сусветных цэн на біржавыя тавары, а таксама аслабленне валютных дысбалансаў станоўча паўплывалі на знешнегандлёвыя патокі краін ЕАБР. Калі ў І квартале 2016 года скарачэнне экспарту тавараў і паслуг назіралася ва ўсіх краінах, за выключэннем Арменіі, то ў бягучым годзе станоўчы рост экспарту прадэманстравалі ўсе краіны ЕАБР без выключэння", - гаворыцца ў макрааглядзе банка.

Акрамя таго, аднаўленне эканамічнай актыўнасці, якое суправаджаецца аслабленнем інфляцыйных рызык, станоўча паўплывала на ўзровень жыцця насельніцтва ў рэгіёне. У пяці з шасці краін ЕАБР адзначана скарачэнне ўзроўню беднасці па выніках 2016 года. У І квартале гэтага года ў адрозненне ад аналагічнага мінулагодняга перыяду рэальная заработная плата стала дэманстраваць дадатную дынаміку ва ўсіх краінах ЕАБР, за выключэннем Казахстана, дзе тэмпы яе скарачэння запаволіліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі